• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Гуляем па правілах! НЦПІ – інфармацыйна-прававы партнёр II Еўрапейскіх гульняў

Гуляем па правілах! НЦПІ – інфармацыйна-прававы партнёр II Еўрапейскіх гульняў

У спорце, як і ў любой іншай сферы дзейнасці, важна гуляць па правілах. Веданню і выкананню правіл у гэтай сферы надаецца асаблівая ўвага, і ў гэтым – аб’ектыўнасць перамогі.

Акрамя правіл, у кожным відзе спорту ёсць агульныя правілы – гэта прававыя акты, якія рэгулююць адносіны ў спартыўнай сферы.

Напярэдадні ўнікальнай для нашай краіны падзеі – II Еўрапейскіх гульняў, што пройдуць у прававым полі, – паміж Дырэкцыяй II Еўрапейскіх гульняў і Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве. У адпаведнасці з дакументам НЦПІ атрымаў статус афіцыйнага інфармацыйна-прававога партнёра II Еўрапейскіх гульняў.

Каб кожны грамадзянін Беларусі і шматлікія госці нашай краіны змаглі больш даведацца аб спорце і прававым рэгуляванні спартыўнай дзейнасці, НЦПІ адкрыў свабодны доступ да ўсяго масіву дакументаў спартыўнага права ў спецыяльным банку даных «СПАРТЫЎНАЕ ПРАВА» у ЭТАЛОН-ONLINE. Тут кожны знойдзе карыснае і цікавае для сябе: і кіраўнікі розных спартыўных арганізацый, і трэнеры, і прафесійныя спартсмены, і звычайныя грамадзяне.

Гэта законы Рэспублікі Беларусь, асноўныя акты Кіраўніка дзяржавы, пастановы Ўрада Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, міжнародныя прававыя акты, іншыя актуальныя дакументы па розных спартыўных пытаннях: рэгуляванне працоўных адносін у сферы спорту, гарантыі і сацыяльная абарона спартсменаў і напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў дачыненні да развіцця спорту ў цэлым; прававое рэгуляванне выкарыстання допінгу, а таксама лакальныя нарматыўныя прававыя акты, цікавыя аўтарскія матэрыялы па спартыўна-прававой тэматыцы.

Напрыклад, вы даведаецеся:

Замежныя ўдзельнікі Гульняў і аматары спорту змогуць азнаёміцца з гэтымі дакументамі ў прававой сістэме ЭТАЛОН-ONLINE на сваёй роднай мове з дапамогай унутранага перакладчыка.

НЦПІ прапаноўвае гуляць па правілах і перамагаць. Далучайцеся!

15 Апреля 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх