• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Дзяржаўнай установе «Віцебская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна» 90 гадоў

Дзяржаўнай установе «Віцебская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна» 90 гадоў

24 кастрычніка 2019 г. намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Бякета прыняў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 90-годдзю з дня стварэння Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна.

На ўрачыстым мерапрыемстве Вячаслаў Бякета павіншаваў прысутных супрацоўнікаў, ветэранаў і чытачоў Віцебскай абласной бібліятэкі з юбілеем. В. Бякета адзначыў высокі прафесійны ўзровень супрацоўнікаў бібліятэкі, яе асаблівую ролю ў жыцці сучаснага грамадства, а таксама важную ролю ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі публічных цэнтраў прававой інфармацыі (ПЦПІ), створаных на базе публічных бібліятэк.

ПЦПІ сталі актыўным сувязным звяном паміж насельніцтвам, органамі ўлады, адукацыйнымі ўстановамі і грамадскімі арганізацыямі. ПЦПІ часта выкарыстоўваюць самыя сучасныя падыходы да рэалізацыі інфармацыйнай функцыі бібліятэкі. Формы і метады іх працы выйшлі за межы толькі бібліятэчных і пры ўсёй сваёй разнастайнасці спрыяюць забеспячэнню адкрытасці ў дзейнасці органаў улады, садзейнічаюць росту прававой культуры, правасвядомасці і грамадзянскай актыўнасці мясцовых супольнасцяў, прыцягваюць увагу да дзейнасці бібліятэк у новых нечаканых ракурсах.

Государственному учреждению «Витебская областная библиотека имени В.И.Ленина» 90 лет

Вячаслаў Бякета ўручыў дырэктару бібліятэкі Таццяне Адамян Ганаровую грамату НЦПІ за плённую працу ў сферы развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Вядучаму бібліятэкару сектара «Публічны цэнтр прававой інфармацыі» Людміле Луцкевіч аб'яўлена падзяка дырэктара НЦПІ за ўдзел у развіцці дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Государственному учреждению «Витебская областная библиотека имени В.И.Ленина» 90 лет

29 Октября 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх