• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Беларусь і Малдова ўмацоўваюць супрацоўніцтва ў прававой сферы

Беларусь і Малдова ўмацоўваюць супрацоўніцтва ў прававой сферы

24 жніўня 2019 г. у рамках візіту дэлегацыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) у Рэспубліку Малдова здзейснілася сустрэча з кіраўніцтвам Універсітэта еўрапейскіх палітычных і эканамічных навук імені К.Стэры.

У ходзе сустрэчы дырэктар НЦПІ, першы намеснік Старшыні грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» Яўген Каваленка і Старшыня Саюза юрыстаў Рэспублікі Малдова, рэктар Універсітэта еўрапейскіх палітычных і эканамічных навук імені К.Стэры Георгій Аворнік падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве.

Такім чынам, закладзена прававая аснова, неабходная для развіцця беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва ў такіх актуальных сферах, як развіццё нарматворчай дзейнасці і нацыянальнага заканадаўства, развіццё медыяцыі і іншых альтэрнатыўных спосабаў вырашэння спрэчак, прававая асвета грамадзян і аказанне прававой дапамогі, грамадскае абмеркаванне праектаў найбольш значных прававых актаў, а таксама правядзенне іх экспертнай адзнакі.

Беларусь и Молдова укрепляют сотрудничество в правовой сфере

Падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве прайшло ў рамках мерапрыемства «Павышэнне эфектыўнасці сістэмы універсітэцкай адукацыі і навуковых даследаванняў у рамках узаемадзеяння нацыянальных адукацыйных сістэм у краінах СНД».

26 Августа 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх