• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Адкрыты семінар па актуальных пытаннях судовай практыкі ў эканамічнай сферы адбыўся ў НЦПІ

Адкрыты семінар па актуальных пытаннях судовай практыкі ў эканамічнай сферы адбыўся ў НЦПІ

24 снежня 2020 г. НЦПІ праведзены адкрыты анлайн-семінар на тэму «Аб некаторых пытаннях разгляду судовых спрэчак, якія ўзнікаюць з дагавораў падраду на выкананне праектных і пошукавых работ».

Спікерам семінара стала суддзя судовай калегіі па эканамічных справах Вярхоўнага Суда Таццяна Міколенка.

Яна распавяла аб:

  • змесце дагавора падраду на выкананне праектных і пошукавых работ;
  • тыповых памылках адносна не ўзгаднення бакамі істотных і не істотных умоў названага дагавора;
  • праблемных пытаннях аб спагнанні запазычанасці пры прызнанні дагавора не заключаным;
  • правах і абавязках бакоў пры выкананні дагавора;
  • здачы-прыёмцы выкананых работ і разліках па дагаворы;
  • асаблівасцях разгляду спрэчак пры адмове аднаго з бакоў ад выканання дагавора і «стратных» работ;
  • адказнасці бакоў за неналежнае выкананне абавязацельстваў па дагаворы, у прыватнасці, аб законнай і дагаворнай няўстойках, працэнтах за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі;
  • асаблівасцях спагнання страт па дадзенай катэгорыі спрэчак.

Таксама былі разгледжаны канкрэтныя прыклады з судовай практыкі.

Даведачна

НЦПІ праведзены шэраг сумесных анлайн-семінараў з Вярхоўным Судом, прысвечаных актуальным пытанням судовай практыкі ў эканамічнай сферы. Названыя семінары трансліраваліся на YouTube-канале НЦПІ і набралі каля 5 тысяч праглядаў.

24 Декабря 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх