• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Адбылося пасяджэнне экспертнага савета па пытаннях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову

Адбылося пасяджэнне экспертнага савета па пытаннях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову

З мэтай выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы, дадзенага 1 сакавіка 2019 г. падчас «Вялікай размовы з Прэзідэнтам», пры Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі створаны савет па пытаннях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову.

У склад экспертнага савета ўвайшлі прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства культуры, вядучых ВНУ краіны і іншых арганізацый, у тым ліку недзяржаўных.

На першым пасяджэнні савета, якое адбылося 23 ліпеня, былі разгледжаны пытанні арганізацыі работы савета, вызначаны кодэксы Рэспублікі Беларусь, запланаваныя да перакладу ў 2019 годзе.

НЦПИ_4.jpg

Першым заканадаўчым актам, што ў межах дзейнасці савета будзе перакладзены на беларускую мову, вызначаны Кодэкс аб шлюбе і сям’і. Таксама ў бягучым годзе разглядаецца магчымасць перакладу Выбарчага кодэкса і Грамадзянскага кодэкса.

Атрыманыя пераклады тэкстаў кодэксаў пасля адабрэння экспертным саветам будуць размяшчацца на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.

23 Июля 2019 Г.
Спортивное право
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Подняться наверх