• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Адбыўся семінар «Актуальныя пытанні ведамаснай нарматворчасці»

Адбыўся семінар «Актуальныя пытанні ведамаснай нарматворчасці»

19 і 26 красавіка 2019 г. Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі (НЦПІ) правёў семінар «Актуальныя пытанні ведамаснай нарматворчасці» для спецыялістаў Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Пра афіцыйную пляцоўку для абмеркавання праектаў нарматыўных прававых актаў – Прававы форум Беларусі – расказаў начальнік упраўлення інтэрнэт-рэсурсаў НЦПІ Андрэй Гвардзіян.

Начальнік упраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў НЦПІ Марына Буміна акцэнтавала ўвагу на асаблівасцях правядзення экспертызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў.

Асноўныя патрабаванні, што прад’яўляюцца да якасці прававых актаў, агучыла начальнік упраўлення рэдакцыйна-выдавецкіх работ НЦПІ Наталля Судзілоўская.

Спецыяліст упраўлення распаўсюджвання прававой інфармацыі НЦПІ Ганна Новік растлумачыла перавагі працы з ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE».

Па выніках выступленняў удзельнікі семінара абмеркавалі шматлікія практычныя пытанні нарматворчасці.

Усе матэрыялы семінара (прэзентацыі, метадычныя рэкамендацыі) даступныя для выкарыстання ў рабоце нарматворчых органаў у АІС НРПА і на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.

26 Апреля 2019 Г.
Спортивное право
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Подняться наверх