• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

5 лютага 2020 г. работнікам НЦПІ ўручаны сертыфікаты аб паспяховым праходжанні курсаў англійскай мовы

5 лютага 2020 г. работнікам НЦПІ ўручаны сертыфікаты аб паспяховым праходжанні курсаў англійскай мовы

З лютага 2019 г. у рамках карпаратыўнага навучання работнікаў НЦПІ праходзіла навучанне англійскай мове.

Доўгачаканыя сертыфікаты ўручаны 12 работнікам Цэнтра, якія паспяхова скончылі агульны курс англійскай мовы на ўзроўні Pre-Intermediate.

У мэтах рэалізацыі сваіх асноўных задач і функцый Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь арганізуе і ажыццяўляе міжнароднае супрацоўніцтва, у тым ліку па забеспячэнні міждзяржаўнага абмену прававой інфармацыяй, а таксама рэалізацыі дзейнасці па стварэнні сумесна з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі цэнтраў эталоннай прававой інфармацыі.

Кіраўнікі і работнікі НЦПІ прымаюць удзел у адпаведных мерапрыемствах: міжнародных канферэнцыях, круглых сталах, семінарах, цырымоніях, прыёме замежных дэлегацый, уключаючы перамовы і сустрэчы, дзе абмяркоўваюцца перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, а таксама ў цэлым прадстаўляюцца меры дзяржаўнай палітыкі ў галіне права, якія рэалізуюцца ў Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку эфектыўнае выкарыстанне і развіццё дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, забеспячэнне доступу да афіцыйнай прававой інфармацыі і павышэнне ўзроўню прававой інфармаванасці грамадства. Пры гэтым часта рабочай мовай з'яўляецца англійская.

Чакаецца, што атрыманыя веды будуць спрыяць развіццю дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі, міжнароднага супрацоўніцтва, абмену досведам і дазволяць забяспечваць эфектыўнае ўзаемадзеянне з міжнароднымі арганізацыямі і наднацыянальнымі структурамі.

6 Февраля 2020 Г.
Pravo.by
3 месяца по цене 1
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх