• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

20 верасня ў Мінску адбыўся форум па вырашэнні спрэчак у краінах Усходняй Еўропы (EEDRF – 2019)

20 верасня ў Мінску адбыўся форум па вырашэнні спрэчак у краінах Усходняй Еўропы (EEDRF – 2019)

20 верасня ў Мінску адбыўся форум па вырашэнні спрэчак у краінах Усходняй Еўропы (EEDRF – Eastern European Dispute Resolution Forum).

На чацвёртым форуме EEDRF вопытам і юрыдычнымі ведамі падзяліліся прадстаўнікі юрыдычных фірм, карпаратыўныя юрысты, суддзі, адмыслоўцы ў сферы судовых спрэчак і арбітражу з Еўропы і ЗША, краін Балтыі і СНД, а таксама дзяржаўныя службоўцы і акадэмічная супольнасць. Юрысты 3 кантынентаў і 23 краін свету аб’ядналіся, каб абмеркаваць галоўныя тэмы, звязаныя з вырашэннем спрэчак у міжнародным камерцыйным арбітражы і дзяржаўных судах.

Асноўнымі тэмамі форуму сталі: роля арбітраў і бакоў у эфектыўным працэсе вырашэння спрэчак; што можа адбыцца на ранніх стадыях арбітражу; што адбываецца за кулісамі асноўнага працэсу і асобныя пытанні жыцця пасля вынясення арбітражнага рашэння.

Ужо традыцыйна НЦПІ выступіў інфармацыйным партнёрам мерапрыемства і забяспечыў інфармацыйна-прававую падтрымку ўдзельнікаў форуму, даўшы бясплатны доступ да прававой сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE» на тыдзень.

Акрамя таго, спецыялісты НЦПІ арганізавалі экспазіцыю і прэзентацыю дзяржаўных і інфармацыйна-прававых рэсурсаў, якія фарміруе НЦПІ: Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала, Прававога форуму Беларусі, прававых сістэм «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE».

23 Сентября 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх