• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

20 сакавіка прайшоў рэспубліканскі дзелавы форум «Развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі: стратэгія і тактыка» пры інфармацыйнай падтрымцы НЦПІ

20 сакавіка прайшоў рэспубліканскі дзелавы форум «Развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі: стратэгія і тактыка» пры інфармацыйнай падтрымцы НЦПІ

20 сакавіка ў Мінску адбылася галоўная падзея IV Тыдня беларускага прадпрымальніцтва – рэспубліканскі дзелавы форум «Развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі: стратэгія і тактыка.

На мерапрыемстве прысутнічалі госці з ЗША, Латвіі, Узбекістана і іншых краін.

Прадметам абмеркавання сталі пытанні даступнасці фінансавых інструментаў для развіцця бізнесу, знешнеэканамічнай дзейнасці суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, ролі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў развіцці рэгіёну; пытанні, звязаныя з нарматыўна-прававым рэгуляваннем дзейнасці суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, партнёрства бізнесу і некамерцыйных арганізацый, а таксама магчымасці развіцця бізнесу ў сістэме стартапаў.

Акрамя таго, на форуме было адзначана, што індэкс дзелавога аптымізму ў Беларусі, разлічаны па выніках апытання больш за 500 кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў, упершыню за шэсць гадоў дасягнуў найвышэйшай адзнакі.

Падчас маштабнага дыялогу таксама былі вызначаны вектары развіцця беларускага бізнесу, прэзентаваны праект чарговай платформы бізнесу Беларусі на 2019 год «Будучыня бізнесу – будучыня краіны».

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь традыцыйна выступіў інфармацыйным партнёрам форуму.

Вядзенне бізнесу ў прававым полі – адна з умоў яго паспяховасці і паказчык высокай сацыяльнай адказнасці прадпрымальніка. Паколькі сёння галоўным прыярытэтам стала фарміраванне стабільных, камфортных і прадказальных умоў вядзення бізнесу, дзяржава выканала маштабную работу па ўнясенні змяненняў у шэраг нарматыўных прававых актаў з мэтай паляпшэння дзелавога клімату ў Беларусі.

Работа дзяржаўных органаў па ўдасканаленні заканадаўства аб прадпрымальніцтве накіравана на зняцце залішніх бар’ераў, мінімізацыю ўмяшання дзяржавы ў эканамічную дзейнасць суб’ектаў гаспадарання, стварэнне канкурэнтаздольных умоў фарміравання і функцыянавання прадпрымальніцкага асяроддзя. Вынікі гэтай дзейнасці выклікаюць значную цікавасць прадстаўнікоў бізнес-таварыства.

Усё актуальнае заканадаўства і правапрымяняльная практыка прадстаўлены ў прававой інтэрнэт-сістэме «ЭТАЛОН-ONLINE». Непасрэдна для дзелавых людзей у рэсурсе сфарміраваны карысныя тэматычныя падборкі дакументаў: банкі даных «Бізнес», «Індывідуальны прадпрымальнік», «Еўразійская эканамічная інтэграцыя» і іншыя.

Спецыялістамі НЦПІ ў межах экспазіцыі праведзена прэзентацыя новай версіі ЭТАЛОН-ONLINE, уведзенай у прамысловую эксплуатацыю 1 сакавіка 2019 г. Удзельнікам форуму прадэманстраваны карыстальніцкі інтэрфейс новага рэсурсу, удасканалены пошук прававых матэрыялаў, функцыянальныя магчымасці па рабоце з дакументамі, асабісты кабінет карыстальніка.

Зацікаўленыя атрымалі промакоды для доступу да ўсяго масіву заканадаўства Беларусі, практычных матэрыялаў, формаў дакументаў на працягу тыдня з дапамогай ЭТАЛОН-ONLINE, а таксама сувеніры ад НЦПІ.

21 Марта 2019 Г.
Спортивное право
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Подняться наверх