• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

14 мая 2019 г. у г. Віцебску адбыўся абласны фестываль прававых ведаў

14 мая 2019 г. у г. Віцебску адбыўся абласны фестываль прававых ведаў

Ужо не першы год у Віцебску сярод навучэнцаў устаноў адукацыі Віцебскай вобласці праходзіць абласны фестываль прававых ведаў, які ўключае абласную алімпіяду прававых ведаў і конкурс агітбрыгад па прапагандзе прававых ведаў.

Фестиваль правовых знаний

Заключны этап фестывалю адбыўся 14 мая 2019 г. у дзяржаўнай установе дадатковай адукацыі «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі».

Фестиваль правовых знаний

Фестиваль правовых знаний

У фестывалі прававых ведаў прынялі ўдзел больш за 150 навучэнцаў з устаноў адукацыі Віцебскай вобласці.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Віцебскага аблвыканкама, упраўленне ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама і рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Віцебскай вобласці.

Фестиваль правовых знаний

Фестиваль правовых знаний

За перамогу ў алімпіядзе прававых ведаў змагаўся 21 канкурсант, якім трэба было адказаць на 40 пытанняў. Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

  • дыплом 1-й ступені – Волкаў Арцём, вучань ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Докшыцы», 35 балаў;
  • дыплом 2-й ступені – Сарокін Глеб, вучань ДУА «Сярэдняя школа № 46 г. Віцебска», 33 бала;
  • дыплом 3-й ступені – Рамановіч Вольга, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа № 6 г. Оршы», 30 балаў.

Фестиваль правовых знаний

Фестиваль правовых знаний-6

У конкурснай праграме выступленняў агітбрыгад прынялі ўдзел 23 каманды ў трох узроставых катэгорыях. Нялёгка прыйшлося журы пры выбары пераможцаў. Удзельнікі конкурсу ўклалі ўсю душу ў стварэнне і выкананне сваіх творча-мастацкіх нумароў. Аднак, нягледзячы на ўсю складанасць, вынікі заключнага этапу абласнога фестывалю прававых ведаў падведзены. Журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі і цікавую падачу прававой інфармацыі ўсіх удзельнікаў. Прызавыя месцы атрымалі наступныя каманды:

  • малодшая ўзроставая група ўдзельнікаў конкурсу агітбрыгад:
    • дыплом 1-й ступені – агітбрыгада «Прававеды» ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Полацка»;
    • дыплом 2-й ступені – агітбрыгада «Каратышкі» ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Наваполацка»;
    • дыплом 3-й ступені – агітбрыгада «Правазнайкі» ДУА «Віраўлянская дзіцячы сад – пачатковая школа» Гарадоцкага раёна;
  • сярэдняя ўзроставая група ўдзельнікаў конкурсу агітбрыгад:
    • дыплом 1-й ступені – агітбрыгада «35 квартал» ДУА «Сярэдняя школа № 35 г. Віцебска»;
    • дыплом 2-й ступені – агітбрыгада «Альтэрнатыва» ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Наваполацка»;
    • дыплом 3-й ступені – агітбрыгада «Прававы дазор» ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Докшыцы»;
  •  старэйшая ўзроставая група ўдзельнікаў конкурсу агітбрыгад:
    • дыплом 1-й ступені – агітбрыгада «Закон і правапарадак» ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Лепеля»;
    • дыплом 2-й ступені – агітбрыгада «У павуцінні праў і законаў» ДУА «Гімназія № 2 г. Наваполацка»;
    • дыплом 3-й ступені – агітбрыгада «Я маю права» ДУА «Пальмінская сярэдняя школа» Гарадоцкага раёна.

    Фестиваль правовых знаний

    Фестиваль правовых знаний

    Пераможцы атрымалі прызы ад Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь – фірменную прадукцыю з лагатыпам і афіцыйныя друкарскія выданні.

    Фота – РЦПI Віцебскай вобласці


16 Мая 2019 Г.
Спортивное право
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Подняться наверх