• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

10 снежня 2019 г. работнікам НЦПІ ўручаны сертыфікаты аб паспяховым праходжанні курсаў англійскай мовы

10 снежня 2019 г. работнікам НЦПІ ўручаны сертыфікаты аб паспяховым праходжанні курсаў англійскай мовы

На працягу дзесяці месяцаў у рамках карпаратыўнага навучання работнікаў НЦПІ праходзіла навучанне англійскай мове.

Доўгачаканыя сертыфікаты ўручаны 12 работнікам Цэнтра, якія паспяхова скончылі агульны курс англійскай мовы на ўзроўні Elementary.

Вручение дипломов о прохождении курсов

У мэтах рэалізацыі сваіх асноўных задач і функцый Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь арганізуе і ажыццяўляе міжнароднае супрацоўніцтва, у тым ліку па забеспячэнні міждзяржаўнага абмену прававой інфармацыяй, а таксама рэалізацыі дзейнасці па стварэнні сумесна з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі цэнтраў эталоннай прававой інфармацыі.

Кіраўнікі і работнікі НЦПІ прымаюць удзел у адпаведных мерапрыемствах: міжнародных канферэнцыях, круглых сталах, семінарах, цырымоніях, прыёме замежных дэлегацый, уключаючы перамовы і сустрэчы, дзе абмяркоўваюцца перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, а таксама ў цэлым прадстаўляюцца меры дзяржаўнай палітыкі ў галіне права, якія рэалізуюцца ў Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку эфектыўнае выкарыстанне і развіццё дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, забеспячэнне доступу да афіцыйнай прававой інфармацыі і павышэнне ўзроўню прававой інфармаванасці грамадства. Пры гэтым часта рабочай мовай з'яўляецца англійская.

Вручение дипломов об окончании курсов англиийского

Чакаецца, што атрыманыя веды будуць спрыяць развіццю дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі, міжнароднага супрацоўніцтва, абмену досведам і дазволяць забяспечваць эфектыўнае ўзаемадзеянне з міжнароднымі арганізацыямі і наднацыянальнымі структурамі.

11 Декабря 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх