• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Кафедра ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях і праву НЦПІ

Аб кафедры

Кафедра ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях і праву Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі (далей – Кафедра, Кафедра ЮНЕСКА) – гэта навукова-даследчае і адукацыйнае падраздзяленне НЦПІ.

Загадчык кафедры ЮНЕСКА НЦПІ

Коваленко Е.И.

Каваленка Яўген Іосіфавічдырэктар НЦПІ, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт

Намеснік загадчыка кафедры ЮНЕСКА НЦПІ

Шаршун В.А.

Шаршун Віктар Аляксандравіч намеснік дырэктара НЦПІ, кандыдат юрыдычных навук

Створана ў красавіку 2003 г. у адпаведнасці з Пагадненнем паміж ЮНЕСКА і НЦПІ [PDF], якое на пастаяннай аснове пралангуецца (у маі 2018 г. тэрмін дзеяння працягнуты да красавіка 2021 г.).

У 2012 годзе Кафедра ЮНЕСКА далучылася да сеткі кафедраў ЮНЕСКА/UNITWIN, якія працуюць у галіне прымянення ІКТ у адукацыі і інавацыйнай педагогіцы. Мэта далучэння – падтрымка дыялогу ў галіне прымянення ІКТ у адукацыі, а таксама ўдасканаленне партнёрскіх адносін у працэсе развіцця і выкарыстання інфармацыйных тэхналогій і іншых сродкаў адносін.

Сваю дзейнасць Кафедра ЮНЕСКА ажыццяўляе ў адпаведнасці з Палажэннем [PDF], якое вызначае мэту і задачы яе функцыянавання, структуру і іншыя пытанні.

Мэта Кафедры ЮНЕСКА – забеспячэнне інтэграванай сістэмы даследаванняў, падрыхтоўкі, інфармацыі і дакументацыі ў галіне інфармацыйнага права і прававых інфармацыйных тэхналогій.

Асноўнымі задачамі Кафедры ЮНЕСКА з’яўляюцца:

  • удасканаленне дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
  • ажыццяўленне навукова-даследчых праграм у галіне інфармацыйных тэхналогій і права, прымяненне на практыцы вынікаў гэтых даследаванняў пры стварэнні адзінай інфармацыйна-прававой прасторы Рэспублікі Беларусь;
  • удасканаленне працэсу прафесійнай падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі юрыдычных і іншых кадраў па пытаннях прававой інфарматызацыі;
  • далейшае развіццё патэнцыялу цэнтраў доступу грамадзян да прававой інфармацыі ў рэспубліцы і за мяжой;
  • пашырэнне супрацоўніцтва з сеткай кафедраў ЮНЕСКА і ЮНЕСКА.

КАНТАКТЫ:

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Адрас: 220701 г. Мінск, вул. Берсана, 1а

Тэлефон / факс: 279-99-09, 279-99-41

E-mail: mail@ncpi.gov.by

Аддзяленні (філіялы) кафедры

Кафедра ЮНЕСКА размяшчаецца ў НЦПІ і мае свае аддзяленні (філіялы) ва ўстановах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, якія ўзаемадзейнічаюць паміж сабой па прынцыпе сеткі ў адпаведнасці з мэтамі Кафедры.

На сённяшні дзень аддзяленні Кафедры ЮНЕСКА НЦПІ створаны ў наступных установах адукацыі:

Кафедра ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях і праву

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Загадчык:
 Каваленка Яўген Іосіфавіч, дырэктар НЦПІ, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт 
Адрас: 220030 г. Мінск, вул. Берсана, 1а
Тэлефон: 8 (017) 279-99-09
Факс: 8 (017) 279-99-09
E-mail: chair@ncpi.gov.by

Філіялы (аддзяленні) кафедры:

Аддзяленне на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Заведующая отделением:
Шаўцова Ала Васільеўна, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры канстытуцыйнага права
Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, 8
Тэлефон: 8 (017) 209-55-76
E-mail: 2095576@mail.ru
Сайт: http://www.law.bsu.by

Базавае аддзяленне ў прыватнай установе адукацыі «БИП – Беларускі інстытут правазнаўства»
Загадчык аддзялення: Булдык Георгій Мітрафанавіч, доктар педагагічных навук, прафесар, загадчык кафедры лагістыкі і інфармацыйна-матэматычных дысцыплін
Адрас:220004, г. Мінск, вул. Караля, 3
Тэлефон: 8 (017) 211-01-56
Е-mail: bugemi@mail.ru 
Сайт: http://bip-ip.by/

Аддзяленне ва ўстанове адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны ўніверсітэт працоўных і сацыяльных адносін «МІТСО»
Загадчык аддзялення:
 Доўгань Алена Фёдараўна, доктар юрыдычных навук, дацэнт, прарэктар па вучэбна-выхаваўчай рабоце і міжнародных сувязях 
Адрас: 220099, г. Мінск, вул. Казінца, 21
Тэлефон: 8 (017) 279-98-76
Е-mail: international@mitso.by 
Сайт: http://www.mitso.by/

Аддзяленне ва ўстанове адукацыі «Мінскі інавацыйны ўніверсітэт»
Заведующая отделением:
Гедрановіч Валянціна Васільеўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, прарэктар па навуковай рабоце
Адрас: 220102, г. Мінск, вул. Лазо, 12 (1–13)
Тэлефон: 8 (017) 285-49-77
Е-mail: gedrvv@miu.by 
Сайт: http://miu.by/

Падзеі, мерапрыемствы

За перыяд функцыянавання Кафедрай рэалізаваны значныя для Рэспублікі Беларусь праекты, накіраваныя на развіццё ІКТ і іх прымяненне ў сферы адукацыі і права, забеспячэнне свабоднага доступу юрыдычных і фізічных асоб да прававой інфармацыі. На сучасным этапе ўзмоцнена прысутнасць Кафедры ў нацыянальных працэсах, накіраваных на якаснае ўдасканаленне юрыдычнай адукацыі ва ўмовах фарміравання інфармацыйнага грамадства.

 

2019

13.03.2019

Першае рэгіянальнае аддзяленне Кафедры ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях і праву НЦПІ створана ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы (Крынiца)

14.03.2019

Загадчык Кафедры ЮНЕСКА Яўген Каваленка выступіў з дакладам на XXI Міжнароднай канферэнцыі «Тэндэнцыі развіцця юрыдычнай навукі і практыкі ўдасканалення прававых інстытутаў ва ўмовах фарміравання інавацыйнага грамадства», якая праходзіла 6–7 сакавіка 2019 г. у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы (Крынiца)

08.02.2019

Загадчык Кафедры ЮНЕСКА Яўген Каваленка выступіў з дакладам на рэспубліканскім семінары, прысвечаным новаму Закону «Аб нарматыўных прававых актах» (Крынiца)

2018

06.12.2018

Пры ўдзеле Кафедры ЮНЕСКА адбылося адкрыццё цэнтра эталоннай прававой інфармацыі на базе Беларускага культурнага таварыства «Спадчына» ў г. Вентспілс (Латвія) (Крынiца)

05.12.2018

У Латвіі пры ўдзеле Кафедры ЮНЕСКА пашыраецца сетка цэнтраў доступу да беларускага заканадаўства (Крынiца)

28.11.2018

Супрацоўнікі Кафедры ўзялі ўдзел у II Міжнароднай спецыялізаванай навукова-тэхнічнай выставе-форуме «Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі ITE–2018», якая праходзіла ў г. Мінску 28–30 лістапада 2018 г. (Крынiца)

05.10.2018

4–5 кастрычніка 2018 г. падчас візіту намесніка дырэктара НЦПІ, намесніка загадчыка Кафедры ЮНЕСКА НЦПІ Шаршуна В.А. у г. Львоў і г. Ірпень адбылося адкрыццё першых ва Украіне цэнтраў эталоннай прававой інфармацыі. (Крынiца)

15.10.2018

Тыдзень працоўнага права ў Міжнародным універсітэце «МІТСО» прайшоў з 15 па 20 кастрычніка 2018 г. пры інфармацыйнай падтрымцы Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Кафедры ЮНЕСКА. (Крынiца)

03.05.2018

Супрацоўнікі Кафедры ЮНЕСКА ў складзе дэлегацыі НЦПІ па запрашэнні Генеральнага дырэктарата па правах чалавека і вярхоўнасці права Савета Еўропы з 26 па 27 красавіка 2018 г. наведалі г. Страсбург (Французская Рэспубліка) у рамках рабочага візіту для азнаямлення з практыкай выкарыстання інфармацыйных тэхналогій і інфармацыйна-прававых рэсурсаў у дзейнасці Савета Еўропы. (Крынiца)

03.05.2018

Кафедра ЮНЕСКА прыняла ўдзел у правядзенні XIX адкрытай студэнцкай алімпіяды па юрыдычных навуках Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. (Крынiца)

17.05.2018

Супрацоўнікі Кафедры ўзялі ўдзел у арганізацыі і правядзенні VI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інфармацыйныя тэхналогіі і права (Прававая інфарматызацыя–2018)».

15.05.2018

15 мая 2018 г. пад эгідай Кафедры ЮНЕСКА адбыўся навукова-практычны круглы стол «Актуальныя пытанні падрыхтоўкі юрыдычных кадраў па пытаннях прававой інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь», прымеркаваны да 15-годдзя яе дзейнасці. (Крынiца)

28.04.2018

Кафедры ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях і праву НЦПІ – 15 гадоў. У Міністэрстве замежных спраў падчас пасяджэння Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА 4 красавіка 2018 г. Міністр замежных спраў, старшыня Нацыянальнай камісіі Уладзімір Макей уручыў загадчыку Кафедры, дырэктару НЦПІ Каваленку Я.І. дыплом за шматгадовую дзейнасць Кафедры па павышэнні эфектыўнасці адукацыйных працэсаў у галіне прававой інфарматызацыі і ў сувязі з 15-годдзем стварэння.

04.04.2018

Загадчык Кафедры Каваленка Я.І. узяў удзел у пасяджэнні Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, прысвечаным вынікам яе працы за 2017 год. (Крынiца)

02.04.2018

Кафедра ЮНЕСКА стала ўдзельнікам VI Універсітэцкай дэкады студэнцкай навукі «Моладзь у навуцы і бізнесе–2018» (Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт). (Крынiца [PDF])

02.03.2018

Загадчык Кафедры ЮНЕСКА Каваленка Я.І. узяў удзел ва ўрачыстым адкрыцці XIV Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды. (Крынiца)

2017

28.11.2017

Загадчык Кафедры НЦПІ Каваленка Я.І. узяў удзел у VI пасяджэнні Рабочай камісіі па каардынацыі дзейнасці Навукова-адукацыйнага кансорцыума паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і НДІ Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан. (Крынiца)

16.11.2017

Пры ўдзеле Кафедры ЮНЕСКА адбылося адкрыццё вучэбна-метадычнага кабінета прававой інфармацыі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. ( Крынiца)

01.11.2017

У г. Парыжы ў межах 39-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА адбылося мерапрыемства, прысвечанае 25-годдзю дзейнасці кафедры ЮНЕСКА і сетак UNITWIN. Удзел у мерапрыемстве ўзяў намеснік дырэктара НЦПІ, намеснік загадчыка Кафедры ЮНЕСКА НЦПІ Шаршун В.А. (Крынiца)

25.10.2017

25 кастрычніка 2017 г. падчас візіту дэлегацыі Шанхайскай акадэміі грамадскіх навук у Рэспубліку Беларусь Дырэктарам НЦПІ, загадчыкам Кафедры ЮНЕСКА Яўгенам Каваленкам і віцэ-прэзідэнтам Шанхайскай акадэміі грамадскіх навук Чжан Чжаоань у афіцыйных абставінах падпісана пагадненне аб адкрыцці цэнтра эталоннай прававой інфармацыі на базе названай арганізацыі. (Крынiца)

17.03.2017

6–17 сакавіка 2017 г. на юрыдычным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пры падтрымцы НЦПІ і ўдзеле супрацоўнікаў Кафедры адбылася XIX міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Устойлівасць і прагрэсіўнае развіццё прававых сістэм у кантэксце інтэграцыйных працэсаў». (Крынiца)

16.03.2017

16 сакавіка 2017 г. у г. Шанхаі (Кітайская Народная Рэспубліка) адбылося адкрыццё цэнтра эталоннай прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь на базе Цэнтра вывучэння Беларусі пры Усходне-Кітайскім педагагічным універсітэце. (Крынiца)

06.03.2017

Супрацоўнікі Кафедры ўзялі ўдзел у правядзенні XIII Беларускай студэнцкай алімпіяды юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. ( Крынiца)

09.02.2017

У НЦПІ прайшла сустрэча загадчыка Кафедры ЮНЕСКА Каваленкі Я.І. з прадстаўнікамі ПРААН па пытаннях працы над праграмай па вярхоўнасці права і доступе да правасуддзя. Падчас сустрэчы таксама была прэзентаваная дзейнасць НЦПІ па прававой дапамозе і доступе да правасуддзя (Мэта 16 Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года). (Крынiца)

06.01.2017

Прыняты ўдзел у пасяджэнні Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА.

Архіў 2003-2016

2016

01.10.2016 г.

Супрацоўнікі Кафедры ўзялі ўдзел у правядзенні XI Міжнароднай юрыдычнай алімпіяды «Моладзь за мір» у МІТСО. (Крынiца)

29.09.2016 г.

Адбылася сустрэча загадчыка Кафедры Каваленкі Я.І. з дырэктарам дэпартамента краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў Гандлёва-прамысловай палаты г. Будапешта (Венгерская Рэспубліка) Ёжафам Ковачам па пытаннях адкрыцця цэнтра доступу да прававой інфармацыі і развіцця супрацоўніцтва.

2015

28.05.2015 г.

Супрацоўнікі Кафедры ўзялі ўдзел у арганізацыі і правядзенні V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інфармацыйныя тэхналогіі і права (Прававая інфарматызацыя–2015)». (Крынiца)

25.06.2015 г.

У г. Санкт-Пецярбургу з 1 па 5 чэрвеня 2015 г. у межах XVI Міжнароднага форуму «Фарміраванне сучаснага інфармацыйнага грамадства – праблемы, перспектывы, інавацыйныя падыходы» адбылася V міжнародная канферэнцыя ІІТА ЮНЕСКА і сеткі кафедраў ЮНЕСКА па ІКТ у адукацыі і інавацыйнай педагогіцы. У сваім дакладзе намеснік загадчыка Кафедры ЮНЕСКА НЦПІ, кандыдат юрыдычных навук, Шаршун В.А. акцэнтаваў увагу на ролі прававой інфарматызацыі ў інавацыйным развіцці прававой адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь на прыкладзе дзейнасці Кафедры ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях і праву НЦПІ. (Крынiца)

2014

Супрацоўнікі Кафедры ўдзельнічалі ў правядзенні тэарэтыка-прыкладных даследаванняў, якія маюць істотнае значэнне для развіцця прававой інфарматызацыі, у прыватнасці «Развіццё і перспектывы прававой інфарматызацыі ў рамках фарміравання інфармацыйнага грамадства» (распрацаваны перспектывы развіцця прававой інфарматызацыі на ўстойлівай і доўгатэрміновай аснове з улікам прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь).

Праведзена аналітычнае даследаванне працэсу падрыхтоўкі ў Беларусі спецыялістаў вышэйшай адукацыі юрыдычных спецыяльнасцей па пытаннях інфарматызацыі прававой сферы, прававой інфарматызацыі і ДСПІ.

20.11.2014 г.

Супрацоўнікі Кафедры сталі ўдзельнікамі XIII Міжнароднай канферэнцыі «Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі (РІНТІ–2014)». Намеснік загадчыка Кафедры ЮНЕСКА НЦПІ, кандыдат юрыдычных навук, Шаршун В.А. выступіў з дакладам «Электроннае афіцыйнае апублікаванне ў Рэспубліцы Беларусь: стан і перспектывы развіцця».

18.04.2014 г.

Супрацоўнікі Кафедры ўзялі ўдзел ва ўрачыстым пасяджэнні Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА і іншых мерапрыемствах у межах святкавання 60-годдзя сяброўства Рэспублікі Беларусь у складзе ЮНЕСКА.

2013

У межах актывізацыі ўзаемадзеяння Кафедры і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у снежні 2013 г. на базе НЦПІ створана інавацыйная пляцоўка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права факультэта кіравання Інстытута кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, мэта заснавання якой –павышэнне якасці падрыхтоўкі юрыдычных кадраў праз узмацненне практыка-арыентаванага складніка ў адукацыйным працэсе з дапамогай эфектыўнага выкарыстання вопыту супрацоўнікаў НЦПІ і яго матэрыяльна-тэхнічнай базы, а таксама патэнцыялу Кафедры ЮНЕСКА НЦПІ.

02-06.06.2013 г.

Супрацоўнікі Кафедры сталі ўдзельнікамі Міжнароднай канферэнцыі «Супрацоўніцтва кафедраў ЮНЕСКА па выкарыстанні інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій у адукацыі» (г. Санкт-Пецярбург). На канферэнцыі намеснік загадчыка кафедры ЮНЕСКА НЦПІ, кандыдат юрыдычных навук, Шаршун В.А. прадставіў даклад «Выкарыстанне патэнцыялу ІКТ у сферы прававой адукацыі і выхавання: вопыт Кафедры ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях і праву Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь».

2012

01.11.2012 г.

Спецыялісты Кафедры ўзялі ўдзел у арганізацыі і правядзенні IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інфармацыйныя тэхналогіі і права (Прававая інфарматызацыя–2012)». (Крынiца)

06.06.2012 г.

Кафедра ЮНЕСКА НЦПІ далучылася да сеткі кафедраў ЮНЕСКА, якія функцыянуюць у галіне прымянення інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у адукацыі і інавацыйнай педагогіцы. Сетка ажыццяўляе актыўную адукацыйную дзейнасць, накіраваную на зацвярджэнне прыярытэтаў адукацыі, навукі і культуры як асноўных фактараў сучаснага прагрэсу, захаванне нацыянальных традыцый класічнай адукацыі і развіццё новых інфармацыйных тэхналогій.

2011

Пры ўдзеле супрацоўнікаў Кафедры праведзены работы па падрыхтоўцы праекта Тыпавой праграмы навучальнага курса «Прававая інфарматызацыя», а таксама вучэбна-метадычнага дапаможніка «Асновы прававой інфарматызацыі» для наступнага ўвядзення ў адукацыйны працэс ВНУ рэспублікі.

27.10.2011 г.

У НЦПІ пры арганізацыйнай падтрымцы Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА адбылася рабочая сустрэча прадстаўнікоў кафедраў ЮНЕСКА Рэспублікі Беларусь па пытанні ўдасканалення інфармацыйнага забеспячэння іх дзейнасці.

Падчас сустрэчы спецыялісты НЦПІ правялі навучанне прадстаўнікоў кафедраў ЮНЕСКА, якія дзейнічаюць у Рэспубліцы Беларусь, тэхналогіі размяшчэння інфармацыі на сайце кафедраў ЮНЕСКА. Практычным вынікам навучання павінна стаць павышэнне аператыўнасці размяшчэння ў сетцы Інтэрнэт інфармацыі аб дзейнасці кафедраў ЮНЕСКА і забеспячэнне доступу да яе для ўсіх зацікаўленых асоб як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі.

12.10.2011 г.

Адбылася нарада прадстаўнікоў кафедраў ЮНЕСКА Рэспублікі Беларусь, арганізаваная Нацыянальнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА.

У нарадзе ўзялі ўдзел старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА Шчасны У.Р., а таксама прадстаўнікі 5 кафедраў ЮНЕСКА і Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА. Удзельнікі нарады абмяняліся інфармацыяй аб дзейнасці кафедраў ЮНЕСКА і абмеркавалі магчымыя шляхі развіцця супрацоўніцтва і каардынацыі дзейнасці кафедраў ЮНЕСКА, якія дзейнічаюць у Рэспубліцы Беларусь. Па выніках нарады было прызнана неабходным далейшае павышэнне ўзроўню каардынацыі дзейнасці кафедраў ЮНЕСКА і больш актыўнае выкарыстанне магчымасцяў, дазволеных сайтам кафедраў ЮНЕСКА, для распаўсюджання інфармацыі пра іх дзейнасць.

2010

25.11.2010 г.

Супрацоўнікі Кафедры ўзялі ўдзел у арганізацыі і правядзенні III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інфармацыйныя тэхналогіі і права (Прававая інфарматызацыя–2010)» (г. Мінск). (Крынiца)

2009

16.04.2009 г.

У г. Маскве ў Расійскім дзяржаўным гуманітарным універсітэце падчас Другой Субрэгіянальнай сустрэчы экспертаў па правах чалавека ў галіне кампетэнцыі ЮНЕСКА адбылася прэзентацыя Дзіцячага прававога сайта Рэспублікі Беларусь – выніку інавацыйнага праекта НЦПІ «Распрацоўка і фарміраванне інфармацыйнага рэсурсу сеткі Інтэрнэт для дзяцей па прававой тэматыцы, у тым ліку стварэнне праграмна-тэхналагічнага комплексу яго вядзення», які прадугледжвае распрацоўку прававога сайта для дзяцей і падлеткаў.

Падчас правядзення міжнароднай канферэнцыі «Прафесійна-тэхнічная адукацыя і адукацыя для ўстойлівага развіцця» 14 мая 2009 г. намесніку Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА Ч.Тангу, дырэктару Бюро ЮНЕСКА ў г. Маскве па Азербайджанскай Рэспубліцы, Арменіі, Рэспубліцы Беларусь, Рэспубліцы Малдова і Расійскай Федэрацыі Д.Бодарчу, прадстаўнікам гэтага Бюро і Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА прадэманстраваны банк даных «Свет Права» інтэграваны ў ДПС, а таксама тэматычны банк даных «Помнiкi гiсторыi права Беларусi», створаныя НЦПІ ў выніку рэалізацыі двух праектаў пад эгідай ЮНЕСКА.

2008

У студзені 2008 г. Кафедра пачала рэалізацыю праекта «Развіццё інструментаў доступу да заканадаўства ў галіне права на адукацыю і правоў дзіцяці ў Рэспубліцы Беларусь», які прадугледжвае стварэнне сістэматызаванай тэматычнай падборкі дзейных нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь і іншых дакументаў па пытаннях прававога становішча дзяцей, атрымання імі адукацыі, працоўнай дзейнасці, адказнасці, а таксама іншых пытаннях, звязаных з вывучэннем і прымяненнем заканадаўства непаўналетнімі.

Акрамя таго, супрацоўнікамі Кафедры праводзіліся работы па фарміраванні банка даных «Помнікі гісторыі права Беларусі», у якім змешчаны прававыя дакументы, што дзейнічалі ў розныя гістарычныя перыяды на тэрыторыі сучаснай Беларусі (статуты Вялікага Княства Літоўскага, прававыя акты Рэчы Паспалітай, перыяду Расійскай Імперыі, Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, канстытуцыйныя акты перыяду незалежнасці Беларусі і інш.).

2004

Спецыялісты Кафедры ўзялі ўдзел у навуковых мерапрыемствах па кірунку дзейнасці Кафедры.:

28–29.10.2004 г.

Супрацоўнікі Кафедры ўзялі ўдзел у арганізацыі і правядзенні II Міжнародная навукова-практычнай канферэнцыі «Інфармацыйныя тэхналогіі і права (Прававая інфарматызацыя–2004)» (г. Мінск).

Красавік 2004 г.

Супрацоўнікі Кафедры ўзялі ўдзел у XI Беларускім форуме па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях (ІКТ – ФОРУМ ТІБО–2004), спецыялізаваным семінары «Інфармацыйныя тэхналогіі і права».

Сакавік 2004 г.

Супрацоўнікі Кафедры ўзялі ўдзел у Нацыянальным семінары кафедраў ЮНЕСКА Рэспублікі Беларусь.

Супрацоўнікі Кафедры ўзялі ўдзел у Навукова-практычнай канферэнцыі «Удасканаленне заканадаўства і правапрымянення ва ўмовах інтэграцыі Рэспублікі Беларусь у еўрапейскую і сусветную прававую прастору» (секцыя «Праблемы прававой інфарматызацыі»).

Супрацоўнікі Кафедры ўзялі ўдзел у II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі», секцыя «Прававая інфарматызацыя, інфармацыйнае права» (г. Мінск).

2003

Супрацоўнікі Кафедры ўзялі ўдзел у наступных навуковых мерапрыемствах па кірунках дзейнасці Кафедры:

Снежань 2003 г.

Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Сучасная прававая дзяржава: тэорыя, практыка, праблемы і перспектывы развіцця», секцыі «Інфармацыйныя тэхналогіі ў праве, эканоміцы, навуцы і адукацыі».

Май 2003 г.

Навукова-практычнай канферэнцыі «Прававыя і інстытуцыянальныя праблемы сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у Рэспубліцы Беларусь», секцыі «Інфармацыйныя і інавацыйныя тэхналогіі ў эканоміцы і праве, навуцы і адукацыі».

Дакументы і карысныя спасылкі

Дакументы

План работы Кафедры ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях і праву НЦПІ на 2018–2021 гады [PDF].

Тыпавое Пагадненне аб утварэнні аддзялення (філіяла) Кафедры ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях і праву НЦПІ [PDF].

Тыпавое Палажэнне аб аддзяленні (філіяле) Кафедры ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях і праву НЦПІ [PDF].

Карысныя спасылкі

ЮНЕСКА

Праграма UNITWIN / Кафедры ЮНЕСКА

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Беларусь і міжнародныя арганізацыі (ЮНЕСКА)


Падзяліцца ў сац. сетках

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх