• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2002 г. № 609 «Аб Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь і аб унясенні змяненняў і дапаўненні ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 1998 г. № 524». 

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал РБ

Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал вызначаны як асноўны дзяржаўны інфармацыйны рэсурс глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт у галіне права і прававой інфарматызацыі. 

Аснову інфармацыйнага зместу Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала складае прававая інфармацыя (тэксты прававых актаў Рэспублікі Беларусь). На гэтым партале размяшчаецца таксама навукова-практычная, вучэбная, даведачная і іншая інфармацыя ў галіне права і прававой інфарматызацыі. 

Фарміраванне, вядзенне і забеспячэнне функцыянавання Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала ажыццяўляюцца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі. 

Стварэнне Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала адпавядае сусветным тэндэнцыям развіцця інфармацыйных тэхналогій у галіне права, накіравана на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій у мэтах забеспячэння канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне поўнай і дакладнай прававой інфармацыі, рашэнне на практыцы пытанняў супрацоўніцтва дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і грамадзян у прававой сферы.

3 кастрычніка 2011 года ўведзена ў эксплуатацыю новая версія Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2012 г. № 3 «Аб некаторых пытаннях апублікавання і ўступлення ў сілу прававых актаў Рэспублікі Беларусь» у мэтах удасканалення парадку апублікавання і ўступлення ў сілу прававых актаў Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогій з 1 ліпеня 2012 года афіцыйнае апублікаванне прававых актаў, зарэгістраваных у Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца шляхам размяшчэння тэкстаў такіх актаў на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.

Падзяліцца ў сац. сетках

Спортивное право
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Подняться наверх