• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Міжнароднае супрацоўніцтва

Развіццё эфектыўнага супрацоўніцтва з замежнымі і міжнароднымі структурамі ў сферы права і прававой інфарматызацыі з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ). У прыватнасці, актыўна развіваюцца міжнародныя сувязі НЦПІ па наступных напрамках:

  • міждзяржаўны абмен прававой інфармацыяй;
  • развіццё сеткі цэнтраў доступу да заканадаўства Рэспублікі Беларусь за мяжой;
  • сумесна з міжнароднымі і замежнымі арганізацыямі рэалізацыя разнастайных навуковых і арыентаваных на практыку праектаў у сферы права;
  • абмен вопытам у галіне прававой інфарматызацыі.

У рамках ажыццяўлення міждзяржаўнага абмену прававой інфармацыяй ўсталёўваюцца і развіваюцца партнёрскія сувязі з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі замежных краін, якія рэалізуюць дзейнасць у сферы прававой інфарматызацыі. Так, устаноўлены двухбаковыя адносіны з ведамствамі Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Украіны, Рэспублікі Малдова, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Таджыкістан, якія займаюцца фарміраваннем і распаўсюджваннем інфармацыйна-прававых рэсурсаў па нацыянальным заканадаўстве. З гэтымі ўстановамі заключаны адпаведныя дагаворы і пагадненні аб абмене прававой інфармацыяй, у адпаведнасці з якімі НЦПІ атрымлівае банкі і базы даных прававой інфармацыі. У выніку сфарміравана электронная бібліятэка НЦПІ, дзе змешчана інфармацыя аб міжнародным праве і заканадаўстве замежных дзяржаў. Доступ да яе забяспечаны для дзяржаўных органаў і арганізацый. Згаданая бібліятэка выкарыстоўваецца для аналізу нарматворчай практыкі ў замежных краінах, у тым ліку пры распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў.

Для таго каб кожны зацікаўлены мог атрымаць свабодны доступ да актуальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, намаганнямі НЦПІ створана і планамерна развіваецца сістэма цэнтраў прававой інфармацыі за мяжой, на сённяшні дзень іх ужо больш за 20. Азначаныя цэнтры дазваляюць азнаёміцца з актуальным беларускім заканадаўствам, матэрыяламі судовай і правапрымяняльнай практыкі. Акрамя таго, у цэнтрах могуць праводзіцца розныя мерапрыемствы прававога характару: семінары, круглыя сталы, форумы, канферэнцыі і інш.

З мэтай забеспячэння даступнасці да заканадаўчых актаў, у тым ліку для неабароненых груп насельніцтва, сумесна з такімі міжнароднымі і рэгіянальнымі асацыяцыямі як ПРААН, ЮНЕСКА, ЮНІСЕФ, Савет Еўропы, Еўрапейскі саюз распрацоўваюцца і рэалізуюцца шматлікія праекты па павышэнні прававой інфармаванасці і пісьменнасці грамадзян. Напрыклад, у 2017 годзе НЦПІ і ЮНЕСКА рэалізавалі праект, накіраваны на фарміраванне прававой культуры дзяцей і падлеткаў з дапамогай адаптаванага інфармацыйнага сродку – Дзіцячага прававога сайта.

Акрамя гэтага, НЦПІ ў рамках развіцця ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі замежных дзяржаў заключае дагаворы аб супрацоўніцтве, на падставе якіх ажыццяўляецца абмен вопытам і ведамі ў галіне развіцця нацыянальных сістэм доступу да прававой інфармацыі, фарміравання і ўдасканалення дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў. У прыватнасці, партнёрскія адносіны ўстаноўлены з ведамствамі Кітайскай Народнай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі і інш.

Падзяліцца ў сац. сетках

Спортивное право
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Подняться наверх