• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Інтэрнэт-праекты

2018 год

VI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інфармацыйныя тэхналогіі і права»
Праект прысвечаны праведзенай Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь VI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інфармацыйныя тэхналогіі і права (Прававая інфарматызацыя – 2018)», якая адбылася 17 мая 2018 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (г. Мінск).
Юрыдычны слоўнiк
У тэрміналагічным рэсурсе паказаны разнастайнасць і асаблівасці сучаснай тэрміналогіі беларускага заканадаўства, змешчаны юрыдычныя тэрміны на беларускай, рускай і англійскай мовах, злучаныя тэматычнымі (асацыятыўнымі) сувязямі. У лексічным масіве рэсурсу таксама прадстаўлены нарматыўныя азначэнні тэрмінаў з актаў заканадаўства.

2017 год

Семінары Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Сайт інфармуе, якія семінары праводзіць НЦПІ. Мэта іх правядзення – вывучэнне і абагульненне практыкі прымянення нормаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якое рэгулюе праваадносіны ў розных сферах дзейнасці. Карпаратыўныя семінары арганізуюцца адмыслова для работнікаў як самастойнага суб’екта гаспадарання, што мае разгалінаваную (сеткавую) структуру, так і групы кампаній (філіялаў, падраздзяленняў, прадстаўніцтваў).

2015 год

V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інфармацыйныя тэхналогіі і права»
Праект прысвечаны праведзенай Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інфармацыйныя тэхналогіі і права (Прававая інфарматызацыя – 2015)», што адбылася 28 мая 2015 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (г. Мінск).

2013 год

Прававы форум Беларусі
Праект створаны ў 2013 годзе. Сайт «Прававы форум Беларусі» (форум) з’яўляецца інфармацыйным рэсурсам сеткі Інтэрнэт у галіне права і прававой інфарматызацыі, прызначаным для забеспячэння інтэрактыўнай сувязі па прававых пытаннях паміж спецыялістамі-правазнаўцамі і наведвальнікамі сайта (грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, асобамі без грамадзянства, замежнымі грамадзянамі).

2012 год

IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інфармацыйныя тэхналогіі і права»
Праект прысвечаны праведзенай Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інфармацыйныя тэхналогіі і права (Прававая інфарматызацыя – 2012)», якая адбылася 1 лістапада 2012 г. у Выканаўчым камітэце СНД (г. Мінск).
У рэсурсе змешчана падрабязная інфармацыя аб канферэнцыі, у тым ліку яе праграма, фотаматэрыялы, а таксама Выніковы дакумент і тэксты дакладаў форуму.
Канал НЦПІ на вэб-сайце YouTube - NCPIBELARUS
Праект створаны ў кастрычніку 2012 г. і ахоплівае відэаматэрыялы, падрыхтаваныя НЦПІ, а таксама відэасюжэты аб навінах НЦПІ, праве, прававой інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

2011 год

НЦПІ ў сетцы мікраблогаў Twitter
Праект створаны ў 2011 годзе. Вядзенне мікраблогаў НЦПІ @NCPIGOVBY і Дзіцячага прававога сайта @MirPravoBy ў сетцы Твітар ажыццяўляецца з мэтай папулярызацыі дзейнасці НЦПІ, заканадаўства Рэспублікі Беларусь, прававой інфармацыі, прававой інфарматызацыі, інфармавання інтэрнэт-згуртавання аб мерапрыемствах, якія праводзіць НЦПІ. Задачай функцыянавання мікраблогаў НЦПІ з’яўляецца інфармаванне інтэрнэт-згуртавання (у прыватнасці блогасферы) пра дзейнасць НЦПІ, пра найбольш важныя навіны заканадаўства ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама аб мерапрыемствах, якія маюць адбыцца і ўжо адбыліся з удзелам НЦПІ.

2010 год

III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інфармацыйныя тэхналогіі і права»
Праект прысвечаны праведзенай Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інфармацыйныя тэхналогіі і права (Прававая інфарматызацыя – 2010)», што адбылася 25 лістапада 2010 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (г. Мінск).
У рэсурсе змешчана падрабязная інфармацыя аб канферэнцыі, у тым ліку яе праграма, фотаматэрыялы, а таксама Выніковы дакумент і тэксты дакладаў форуму.

2008 год

Дзіцячы прававы сайт
Гэты праект распрацаваны Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь для дзяцей і падлеткаў з мэтай дапамагчы ім атрымаць юрыдычныя веды, адказаць на «дарослыя» пытанні, даць параду ў складаных сітуацыях, расказаць аб заканадаўстве Рэспублікі Беларусь і правах грамадзян нашай краіны. Асноўная мэта праекта – удасканаліць маральна-духоўнае выхаванне маладога пакалення, сфарміраваць у дзяцей і падлеткаў пазітыўны вобраз права як дзяржаўнага інстытута, выхаваць пачуццё важнасці правоў дзіцяці, а таксама паслядоўна выпрацаваць у іх не толькі веды і навыкі, але і этычныя ўстаноўкі, якія будуць неабходныя ім для жыцця і дзейнасці ў дэмакратычным грамадстве.
Для дасягнення пастаўленай мэты ўся прававая інфармацыя падаецца ў займальнай і даступнай форме, у тым ліку праз гульнёвыя сітуацыі.
Сайт складаецца з дзвюх асноўных частак: гульнёвай і інфармацыйнай. У гульнёвай – сітуацыі, што ілюструюць юрыдычныя праблемы, з якімі мы сутыкаемся ў жыцці. Памочнікі – забаўляльныя персанажы, якія могуць стаць тваімі сябрамі.
Падказкі ў пошуку правільных адказаў на прававыя пытанні размешчаны ў інфармацыйнай частцы раздзелаў «Бібліятэкі»: «Юрыдычная азбука», «Прававыя лабірынты», «Падарожжа ў мінулае», «Наша дзяржава – Рэспубліка Беларусь» і «Беларуская дзяржава і права ў фатаграфіях, малюнках і песнях».
У «Бібліятэцы» знаходзіцца Памочнік, які дапаможа «Шукаць» адказ па ключавых словах зададзенага пытання.

2006 год

Інфармацыйна-пошукавая сістэма «ЭТАЛОН-ONLINE»
Праект рэалізуецца ў сетцы Інтэрнэт з 2006 года. На сайце www.etalonline.by даецца доступ да ўсяго заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама да дакументаў судовай і правапрымяняльнай практыкі. ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE» – самы аператыўны і найбольш просты ў Беларусі спосаб атрымання актуальнай эталоннай прававой інфармацыі, якая абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу па меры ўключэння дакументаў у эталонны банк даных Рэспублікі Беларусь. Доступ да тэкстаў дакументаў на перыяд ад сутак да года ажыццяўляецца па ідэнтыфікатарах карыстальніка (лагін, пароль) як на сайце, так і з дапамогай адмыслова створаных супрацоўнікамі НЦПІ бясплатных мабільных дадаткаў для планшэтаў і смартфонаў на базе Android і iOS.

2004 год

Сайт кафедр ЮНЕСКА Беларусі
Сайт з’яўляецца інфармацыйным рэсурсам сеткі Інтэрнэт, што асвятляе дзейнасць кафедр ЮНЕСКА, якія створаны і працуюць у Рэспубліцы Беларусь, а таксама іх партнёраў.
Сайт прызначаны для:
• аператыўнага і даступнага інфармавання карыстальнікаў Інтэрнэту аб дзейнасці кафедр ЮНЕСКА;
• узаемадзеяння спецыялістаў, што бяруць удзел у дзейнасці кафедр ЮНЕСКА;
• садзейнічання ў ажыццяўленні дзейнасці кафедр.
Сайт распрацаваны Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы ЮНЕСКА ў кастрычніку 2004 г.
II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інфармацыйныя тэхналогіі і права»
Праект рэалізаваны падчас падрыхтоўкі да Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Сучасныя камп’ютарныя тэхналогіі ў сістэмах прававой інфармацыі (Прававая інфарматызацыя – 2002)», што адбылася ў г. Мінску ў лістападзе 2002 г., а потым дапоўнены другой часткай, прысвечанай Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інфармацыйныя тэхналогіі і права (Прававая інфарматызацыя – 2004)», якую Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь правёў 28–29 кастрычніка 2004 г. таксама ў г. Мінску.
У рэсурсе змешчана падрабязная інфармацыя аб канферэнцыях 2002 і 2004 гадоў, у тым ліку фотаматэрыялы, падсістэма падачы заявак на ўдзел у канферэнцыі, звесткі аб фундатарах канферэнцыі, а таксама заключныя дакументы і тэксты ўсіх дакладаў форуму.

2003 год

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (Партал) створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2002 г. № 609 «Аб Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь і аб унясенні змяненняў і дапаўнення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 1998 г. № 524».
Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Партал вызначаны як асноўны дзяржаўны інфармацыйны рэсурс глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт у галіне права і прававой інфарматызацыі. Аснову інфармацыйнага напаўнення Партала складае прававая інфармацыя (тэксты прававых актаў Рэспублікі Беларусь). На Партале размяшчаецца таксама навукова-практычная, навучальная, даведкавая і іншая інфармацыя ў галіне права і прававой інфарматызацыі.

1998 год

Сайт Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
1 кастрычніка 1998 г., праз год пасля стварэння Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ), уведзены ў эксплуатацыю сайт НЦПІ, які з’явіўся адным з першых сайтаў дзяржаўных арганізацый у Беларусі.

Падзяліцца ў сац. сетках

Спортивное право
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Подняться наверх