• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Эталонны і іншыя банкі даных прававой інфармацыі

У адпаведнасці з Палажэннем аб дзейнасці па распаўсюджванні (прадастаўленні) прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2010 г. № 712 «О совершенствовании государственной системы правовой информации Республики Беларусь» эталонны банк даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь – асноўны дзяржаўны інфармацыйна-прававы рэсурс, які фарміруецца і вядзецца НЦПІ і ўяўляе сабой сукупнасць банкаў даных «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь», «Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання», «Міжнародныя дагаворы». 

Фарміраванне эталоннага банка даных прававой інфармацыі (ЭБДПІ) ажыццяўляецца на падставе прававых актаў, якія паступаюць у НЦПІ па афіцыйнай рассылцы ад дзяржаўных органаў. 

Працэс інфармацыйнага напаўнення ЭБДПІ будуецца на штодзённай апрацоўцы і ўключэнні ў яго прававых актаў, якія паступілі ў працягу дня ў Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

Усе дакументы падтрымліваюцца ў кантрольным стане ў адпаведнасці з унесенымі ў іх зменамі і дапаўненнямі. 

Пры гэтым «старыя» рэдакцыі прававых актаў захоўваюцца, а змены і дапаўненні афармляюцца адпаведнай спасылкай з указаннем рэквізітаў дакументаў, на падставе якіх уносіліся змены і дапаўненні. 

Прававыя акты, прызнаныя ва ўстаноўленым парадку страціўшымі сілу, афармляюцца адпаведнай спасылкай з указаннем рэквізітаў дакумента, якім прызнана страта сілы, з захаваннем у банку даных тэксту дадзенага акта. 

Асновай сістэматызацыі пры гэтым з'яўляецца Адзіны прававы класіфікатар Рэспублікі Беларусь, распрацаваны НЦПІ і зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 1999 г. № 1 «Об утверждении Единого правового классификатора Республики Беларусь».

Для забеспячэння збору прававых актаў, іх юрыдычнай апрацоўкі, сістэматызацыі і абнаўлення ў НЦПІ створана ў сваім родзе унікальная тэхналогія, якая грунтуецца на найноўшых інфармацыйных тэхналогіях. 

Вядзенне Цэнтрам ЭБДПІ грае вырашальную ролю ў арганізацыі распаўсюду дакладнай прававой інфармацыі. Акрамя НЦПІ яе распаўсюджваннем займаюцца яшчэ 6 арганізацый. Тым не менш адрозненні паміж кампутарнымі базамі даных прававой інфармацыі практычна не датычацца іх зместу. 

Сутнасць у тым, што згодна з заканадаўствам прававая інфармацыя ва ўсе прыкладныя кампутарныя базы трапляе з адной крыніцы - эталоннага банка даных прававой інфармацыі. 

Таму памылкі або разыходжанні ў базах практычна выключаны. 

ЭБДПІ складаецца з наступных банкаў даных (БД): 

БД «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь»:

  • дэкрэты і ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; 
  • законы Рэспублікі Беларусь і пастановы палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; 
  • пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь; 
  • заключэнні і рашэнні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь; 
  • пастановы пленумаў Вярхоўнага Суда па пытаннях прымянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія ўзнікаюць пры разглядзе судовых спраў; 
  • нарматыўныя прававыя акты дзяржаўных органаў, падсправаздачных непасрэдна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь; 
  • нарматыўныя прававыя акты Нацыянальнага банка, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, міністэрстваў і іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

    БД «Міжнародныя дагаворы»: 

  • міжнародныя дагаворы Рэспублікі Беларусь, уключаючы дапаўненні, папраўкі, пратаколы і прыкладанні да іх і іншыя дакументы, якія з'яўляюцца іх неад'емнай часткай;
  • прававыя акты, якія прымаюцца ў рамках Саюзнай дзяржавы, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, іншых міждзяржаўных утварэнняў.

БД «Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання»:

  • нарматыўныя прававыя акты абласных, Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню. 

Копія Эталоннага банка даных прававой інфармацыі распаўсюджваецца ў складзе інфармацыйна-пошукавай сістэмы «Эталон».

Падзяліцца ў сац. сетках

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх