• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Асабісты прыём і «прамая тэлефонная лінія»

Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб праводзіцца, як правіла, па папярэднім запісе, у адпаведнасці з графікам, зацверджаным загадам дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2015 г. № 61 «Аб графіку правядзення асабістага прыёму і «прамой тэлефоннай лініі» ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь».

Адказная асоба па арганізацыі асабістага прыёму – Панцялеенка Ірына Уладзіміраўна.

Запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 8 (017) 279-99-09 альбо асабіста па адрасе: г. Мінск, вул. Берсана, 1а, каб. 611 у працоўныя дні з 09.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00.

Пры звароце на асабісты прыём грамадзяне, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб павінны прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад'явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Падчас правядзення асабістага прыёму і «прамой тэлефоннай лініі» прадугледжваюцца два тэхналагічных перапынку па 15 хвілін праз кожныя паўтары гадзіны.

Графік  
правядзення асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб і прамой тэлефоннай лініі ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дырэктарам і яго намеснікамі

Службовая асоба Дзень асабістага прыёму
і № кабінета
Час асабістага прыёму Дзень правядзення
«прамой тэлефоннай лініі»
Час правядзення
«прамой тэлефоннай лініі»
Нумар тэлефона 
«прамой тэлефоннай лініі»
Каваленка 
Яўген Іосіфавіч

дырэктар
першая серада кожнага месяца 
каб. № 611
з 08.00 да 13.00 першая серада першага
месяца кожнага квартала
с 14.00 до 18.00 8 (017) 279-99-00

першы намеснік дырэктара
другая серада
кожнага месяца
каб. № 616
с 08.00 до 13.00 другая серада другога
месяца кожнага
квартала
с 14.00 до 18.00 8 (017) 279-99-01
Бекета 
Вячаслаў Мечыслававіч
,
намеснік дырэктара
трэцяя серада кожнага месяца 
каб. № 612
з 08.00 да 13.00 трэцяя серада трэцяга
 месяца кожнага
квартала
з 14.00 да 18.00 8 (017) 279-99-02
Радзівановіч 
Мікалай Мікалаевіч

намеснік дырэктара
чацвёртая серада
кожнага месяца 
каб. № 614
з 08.00 да 13.00 чацвёртая серада
першага месяца
кожнага квартала
з 14.00 да 18.00 8 (017) 279-99-03
Шаршун 
Віктар Аляксандравіч

намеснік дырэктара
    пятая серада кожнага
месяца (пры адсутнасці 
ў месяцы пятай серады
прыём праводзіцца
у чацвёрты аўторак
гэтага месяца) 
каб. № 613а
з 08.00 да 13.00 чацвёртая серада
другога месяца
кожнага квартала
з 14.00 да 18.00 8 (017) 279-99-04
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх