• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Звароты грамадзян і юрыдычных асоб

АСАБІСТЫ ПРЫЁМ І «ПРАМАЯ ТЭЛЕФОННАЯ ЛІНІЯ»

Праца са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб у Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь арганізавана ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным загадам дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі ад 11 жніўня 2015 г. № 61 «Аб графіку правядзення асабістага прыёму і «прамой тэлефоннай лініі» ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь».

Адказная асоба па арганізацыі асабістага прыёму – Панцялеенка Ірына Уладзіміраўна.

Запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 8 (017) 279-99-09 альбо асабіста па адрасе: г. Мінск, вул. Берсана, 1а, каб. 611 у працоўныя дні з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00.

ПАДРАБЯЗНЕЙ

Электронныя звароты


Reload icon Абнавіць карцінку
Калі ласка, увядзіце код з карцінкі

* - палі, абавязковыя для запаўнення

 
   


Reload icon Абнавіць карцінку
Калі ласка, увядзіце код з карцінкі

* - палі, абавязковыя для запаўнення

 
   

Парадак разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Праца са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб у Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь арганізавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»; з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па працы з зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб»; з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва»; з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2011 г. № 1786 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку вядзення справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб у дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, у індывідуальных прадпрымальнікаў»; з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2012 г. № 667 «Аб некаторых пытаннях працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб»; з загадам дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2012 г. № 117 «Аб удасканаленні работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб».

Адміністрацыйныя працэдуры

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян»(Выманне) (DOCX, 26 КБ).

падрабязней

Найменаванне і месца знаходжання вышэйстаячага органа

У адпаведнасці з пунктам 3 Палажэння аб Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 1998 г. № 524 «Аб мерах па ўдасканаленню дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі», агульнае кіраўніцтва Цэнтрам ажыццяўляе Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. К. Маркса, 38), якая з'яўляецца вышэйшым органам.

Pravo.by
3 месяца по цене 1
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх