• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber
Радзівановіч Мікалай Мікалаевіч

Радзівановіч Мікалай Мікалаевіч

Намеснік дырэктара Радзівановіч М.М.

Нарадзіўся 10 жніўня 1961 года.

Пасля заканчэння ў 1983 годзе факультэта прыкладной матэматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта працаваў на розных пасадах у сферы інфармацыйных тэхналогій:

з 1983 па 1991 год – у вылічальным цэнтры Геафізічнай экспедыцыі ПА «Белгеалогія»;

з 1991 па 1997 год – у Навукова-даследчым інстытуце крыміналістыкі і судовай экспертызы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У 2006–2011 гадах з’яўляўся членам міжведамаснай камісіі па пытаннях інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь; у 2003–2010 гадах – членам Каардынацыйнага савета па Дзяржаўнай праграме інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на 2003–2005 гады і на перспектыву да 2010 года «Электронная Беларусь»; у 2006–2010 гадах – членам каардынацыйнага савета па дзяржаўнай комплекснай мэтавай навукова-тэхнічнай праграме «Інфармацыйныя тэхналогіі» на 2006–2010 гады.

У 2007 годзе пад агульнай рэдакцыяй Радзівановіча М.М. выйшла манаграфія «Прававая інфарматызацыя Рэспублікі Беларусь: станаўленне і перспектывы развіцця».

У 2008 годзе скончыў з адзнакаю Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

З 1 кастрычніка 1997 г. з’яўляецца намеснікам дырэктара НЦПІ.

Забяспечвае рэалізацыю ўскладзеных на НЦПІ задач і функцый у галіне праграмнага забеспячэння прававой інфарматызацыі, арганізацыйнага і тэхнічнага забеспячэння дзейнасці НЦПІ, выпрацоўку прапаноў па развіцці названых напрамкаў.

Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:

  • упраўлення праграмнага забеспячэння;
  • упраўлення арганізацыйнага і тэхнічнага забеспячэння.

Падзяліцца ў сац. сетках

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх