• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber
Начальнік упраўлення: Рэуцкая Таццяна Васільеўна

Начальнік упраўлення: Рэуцкая Таццяна Васільеўна

Упраўленне эталоннага банка даных прававой інфармацыі

Асноўнымі задачамі ўпраўлення фарміравання банкаў даных прававой інфармацыі з’яўляюцца:

  • удзел у забеспячэнні функцыянавання і развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
  • ажыццяўленне збору, уліку, апрацоўкі, захавання, сістэматызацыі і актуалізацыі прававой інфармацыі;
  • вядзенне Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь;
  • фарміраванне і вядзенне эталоннага банка даных прававой інфармацыі, а таксама іншых дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў;
  • правядзенне аналізу сістэмы заканадаўства і дынамікі прыняцця (выдання) прававых актаў, змешчаных у Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь;
  • забеспячэнне апрацоўкі нарматыўных прававых актаў, якія падлягаюць афіцыйнаму апублікаванню на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь;
  • ажыццяўленне ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі (установамі), міждзяржаўнымі фарміраваннямі, удзельніцай якіх з’яўляецца Рэспубліка Беларусь, па пытаннях стварэння і вядзення Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь, эталоннага і іншых банкаў даных прававой інфармацыі.

Супрацоўнікамі ўпраўлення:

  • уключана ў Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь больш як 197 000 прававых актаў;
  • уведзена ў эталонны і іншыя банкі даных прававой інфармацыі, прадстаўлена ў сістэматызаваным выглядзе і пастаянна падтрымліваецца ў актуальным (кантрольным) стане больш за 260 000 адзінак прававой інфармацыі;
  • забяспечваецца фарміраванне і актуалізацыя інфармацыйных масіваў банкаў даных: праектаў законаў Рэспублікі Беларусь, «Судовая практыка», «Правапрымяняльная практыка»;
  • ажыццяўляецца ўдасканаленне і развіццё пошукавай стратэгіі эталоннага і іншых банкаў даных прававой інфармацыі, у тым ліку на базе інфармацыйна-пошукавага тэзаўруса.

У структуру ўпраўлення фарміравання банкаў даных прававой інфармацыі ўваходзяць:

  • аддзел збору, рэгістрацыі і ўліку інфармацыі;
  • аддзел сістэматызацыі і юрыдычнай апрацоўкі прававой інфармацыі;
  • сектар вядзення Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

Начальнік упраўлення: Рэуцкая Таццяна Васільеўна

Тэл. 279-99-10

E-mail: TANYA@ncpi.gov.by

Падзяліцца ў сац. сетках

Спортивное право
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Подняться наверх