• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber
Скабялка Дзяніс Канстанцінавіч

Скабялка Дзяніс Канстанцінавіч

Першы намеснік дырэктара

Нарадзіўся 12 сакавіка 1984 года.

У 2006 годзе з адзнакай скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права», у 2015 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне дзяржаўнымі інфармацыйнымі рэсурсамі».

З 2007 па 2009 гады працаваў ва ўпраўленні прававой інфарматызацыі НЦПІ. З 2009 года – у галоўным дзяржаўна-прававым упраўленні Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, займаў пасаду галоўнага саветніка, першага намесніка начальніка названага ўпраўлення.

З 24 кастрычніка 2018 г. прызначаны на пасаду першага намесніка дырэктара НЦПІ.

Забяспечвае рэалізацыю ўскладзеных на НЦПІ задач і функцый у галіне правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў, фарміравання і вядзення Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, якія фарміруюцца НЦПІ і размяшчаюцца ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, выпрацоўку прапаноў па развіцці названых напрамкаў.

Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:

  • упраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў;
  • упраўлення арганізацыйнага і тэхнічнага забеспячэння па пытаннях ідэалагічнай работы;
  • упраўлення інтэрнэт-рэсурсаў;
  • аддзела інфармацыйна-прававога і лінгвістычнага забеспячэння.

Падзяліцца ў сац. сетках

Спортивное право
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Подняться наверх