• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Аляксандр Лукашэнка вызначыў асноўныя падыходы да правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў

12 красавіка 2018 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ № 135 «Аб абавязковай юрыдычнай экспертызе тэхнічных нарматыўных прававых актаў» (далей – Указ), якім вызначаныя асноўныя падыходы да правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў.

У прыватнасці, дакумент змяшчае наступныя палажэнні:

  • замацаваны агульны парадак накіравання ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь тэхнічных нарматыўных прававых актаў, зацверджаных нарматворчымі органамі, для правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы (тэрмін і форма прадстаўлення);
  • устаноўлены крытэрыі ацэнкі прадстаўленых на абавязковую юрыдычную экспертызу тэхнічных нарматыўных прававых актаў (адпаведнасць іх заканадаўчым актам і пастановам Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама недапушчальнасць замацавання ў такіх актах палажэнняў, якія патрабуюць урэгулявання на ўзроўні нарматыўных прававых актаў, што не з’яўляюцца тэхнічнымі);
  • вызначаны парадак увядзення ў заканадаўчыя акты і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь спасылак на тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты ў галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі, а таксама парадак накіравання на абавязковую юрыдычную экспертызу такіх тэхнічных нарматыўных прававых актаў.

Адначасова Указам прадугледжана карэкціроўка шэрагу нарматыўных прававых актаў Кіраўніка дзяржавы. У іх ліку Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 1998 г. № 524 «Аб мерах па ўдасканаленні дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі», якім зацверджана Палажэнне аб Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь; Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 1998 г. № 369 «Аб Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь», а таксама Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 2007 г. № 318 «Аб парадку давядзення да ўсеагульнага ведама тэхнічных нарматыўных прававых актаў».

Дакумент прыняты з мэтай рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» і павышэння якасці падрыхтоўкі тэхнічных нарматыўных прававых актаў, выдаленні залішніх тэхнічных патрабаванняў да прадпрымальніцкай і іншай эканамічнай дзейнасці, а таксама стварэння належных прававых умоў для працы суб’ектаў гаспадарання.

Указ уваходзіць у сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Даведка

З улікам палажэнняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 абавязковай юрыдычнай экспертызе падлягаюць абавязковыя для выканання юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі (паводле заканадаўчых актаў і пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь):

  • тэхнічныя кодэксы ўсталяванай практыкі (пры ўжыванні спасылак на іх у заканадаўчых актах, тэхнічных рэгламентах Рэспублікі Беларусь ці іншых нарматыўных прававых актах Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь);
  • дзяржаўныя стандарты Рэспублікі Беларусь (пры ўжыванні спасылак на іх у тэхнічных рэгламентах Рэспублікі Беларусь);
  • авіяцыйныя правілы, зоагігіенічныя, зоатэхнічныя, ветэрынарныя, ветэрынарна-санітарныя нормы і правілы, санітарныя нормы і правілы, гігіенічныя нарматывы, фармакапейныя артыкулы, нормы і правілы пажарнай бяспекі, нормы і правілы па забеспячэнні тэхнічнай, прамысловай, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, правілы па забеспячэнні бяспекі перавозак шкодных (небяспечных) грузаў; нормы і правілы рацыянальнага выкарыстання і аховы нетраў, кваліфікацыйныя даведнікі, экалагічныя нормы і правілы;
  • іншыя нарматыўныя прававыя акты, аднесеныя заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь да тэхнічных.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь абавязковая!

12 Октября 2018Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх