• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

За мяжой адкрыўся 18-ы цэнтр доступу да беларускага заканадаўства

24 сакавіка 2017 г. Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь адкрыты цэнтр эталоннай прававой інфармацыі (Цэнтр) на базе Кыргызска-Расійскага Славянскага ўніверсітэта імя першага Прэзідэнта Расіі Б.М.Ельцына.

Афіцыйная цырымонія падпісання дакументаў аб стварэнні Цэнтра адбылася ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы, на якой Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Дзенісенка В.А. і Рэктар Кыргызска-Расійскага Славянскага ўніверсітэта Ніфадзьеў У.І. абмяняліся падпісанымі асобнікамі адпаведных дакументаў.

Цяпер прафесарска-выкладчыцкі састаў названага ўніверсітэта, беларуская дыяспара ў Кыргызстане, прадстаўнікі бізнесу, якія ўжо маюць або плануюць усталяваць партнёрскія адносіны з камерцыйнымі арганізацыямі – рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзяне Кыргызстана, наведаўшы Цэнтр, змогуць атрымаць свабодны доступ да поўнага, актуальнага, пэўнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь у любой сферы з дапамогай прававой базы «ЭТАЛОН-ONLІNE».
31 Марта 2017Г.
Спортивное право
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Подняться наверх