• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Навукова-практычны часопіс «Право.by» стаў лаўрэатам Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара»

На XІІІ Нацыянальным конкурсе друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» узнагароджаны навукова-практычны часопіс «Право.by».

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу адбылася ў Дзень друку – 5 мая. Прызамі і дыпломамі былі адзначаны рэспубліканскія, рэгіянальныя і галіновыя выданні.

Так, у намінацыі «Лепшыя матэрыялы навукова-папулярнай тэматыкі» узнагароджаны навукова-практычны часопіс «Право.by», які выдаецца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ).

«Право.by» – гэта політэматычнае рэцэнзаванае перыядычнае друкаванае выданне, што ахоплівае шырокі спектр актуальных тэарэтычных і практычных пытанняў юрыспрудэнцыі, прававой інфарматызацыі, інфармацыйнага грамадства, нацыянальнай бяспекі.

6 Мая 2017Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх