• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

ІV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інфармацыйныя тэхналогіі і права (Прававая інфарматызацыя–2012)»

1 лістапада 2012 г. ў Мінску ў будынку Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў адбылася ІV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інфармацыйныя тэхналогіі і права (Прававая інфарматызацыя2012)». Мерапрыемства было арганізавана Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) і Кафедрай ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях і праву НЦПІ. Удзельнікаў канферэнцыі вітаў Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валерый Міцкевіч.

На канферэнцыі разгледжаны прыярытэтныя кірункі дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у сферы прававой інфарматызацыі ў кантэксце станаўлення інфармацыйнага грамадства, удасканалення дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі. Значная ўвага была нададзена пытанням удасканалення заканадаўства ў сферы прававой інфарматызацыі, навуковага і практычнага забеспячэння гэтых працэсаў. Акрамя таго, абмеркаваны перспектывы стварэння і выкарыстання інавацыйных тэхналогій у галіне прававой інфарматызацыі.

Дырэктар НЦПІ Андрэй Гаеў выступіў з дакладам на тэму «НЦПІ як суб’ект дзяржаўнай палітыкі ў сферы прававой інфарматызацыі: вынік 15-гадовай дзейнасці». Пытанням выкарыстання сучасных тэхналогій у дзейнасці Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь было прысвечана выступленне Міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага. Старшыня Эканамічнага Суда СНД Людміла Камянкова выступіла з дакладам «Рэалізацыя прынцыпу галоснасці ў дзейнасці Эканамічнага Суда СНД». Пытанні выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у сферы ўзаемадзеяння ўлады і грамадзян прааналізаваў дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Вадзім Іпатаў.

Са змястоўнымі дакладамі па шырокім спектры пытанняў прававой інфарматызацыі выступілі іншыя ўдзельнікі канферэнцыі – прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый Рэспублікі Беларусь, краін – удзельніц СНД.

Па заканчэнні канферэнцыі прыняты Выніковы дакумент, падрыхтаваны зборнік матэрыялаў у электроннай форме.

1 Ноября 2012Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх