• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Першы нумар друкаванага выдання Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь

Убачыў свет першы нумар друкаванага выдання Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь. У гэтым выданні ўпершыню ў гісторыі сучаснай Беларусі на практыцы рэалізаваны падыход апублікавання ўсіх прававых актаў незалежна ад іх статусу і адносінаў да пэўных галінаў улады, дзяржаўных органаў, якія іх прымаюць (выдаюць). Пачынаючы з гэтага часу, Нацыянальны рэестр стаў не толькі адным з дзейсных сродкаў давядзення да ўсеагульнага ведама заканадаўства краіны, забеспячэння шырокага доступу да прававой інфармацыі, але і рэальным сродкам павышэння ўзроўню прававой культуры і пісьменнасці насельніцтва.

З моманту выхаду ў свет першага нумара Нацыянальны рэестр як афіцыйнае друкаванае выданне істотна змяніўся. Так, калі ў 1999 годзе перыядычнасць выдання Нацыянальнага рэестра складала 96 нумароў на год, то, пачынаючы з 2007 года, перыядычнасць выдання складае 312 нумароў на год. На Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь размяшчаецца электронная версія друкаванага выдання Нацыянальнага рэестра. У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 сакавіка 2006 г. № 4 і Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2006 г. № 124 электроннай версіі Нацыянальнага рэестра нададзены статус крыніцы афіцыйнага апублікавання.
5 Января 2009Г.
Спортивное право
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Подняться наверх