Национальным центром правовой информации Республики Беларусь производится отбор и прием авторских материалов для включения в банки данных «Правоприменительная практика» и «Формы документов» и иные информационно-правовые ресурсы за денежное вознаграждение на основе заключения авторских договоров о передаче прав на использование произведения.

Архив объявлений

 Последние новости 


22.10.2018

Пры ўдзеле НЦПІ адбылася міжнародная канферэнцыя, прысвечаная 430-годдзю выдання Статута ВКЛ 1588 года

Міжнародная навукова-практычная канференцыя «Статут Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага 1588 г.: да 430-годдзя выдання» адбылася на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 19–20 кастрычніка 2018 г.

Удзел у канферэнцыі ўзялі Таісія Доўнар – прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ, Сяргей Калінін – загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ, Аляксандар Суша – намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Валянціна Бібіла – прафесар кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду юрыдычнага факультэта БДУ, Андрэй Сярогін – дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Паўднёвага федэральнага ўніверсітэта, Сяргей Сумянкоў – прафесар кафедры дзяржаўна-прававых дысцыплін Пензенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ды інш.

Яны абмеркавалі тэарэтычны і гістарычны аспект Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года ў дзяржаўна-прававым развіцці Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, прававыя і ідэйныя падмуркі ўзнікнення грамадскага кантролю ў часы ВКЛ і Рэчы Паспалітай у XV–XVI стагоддзях, вытокі беларускай дзяржаўнасці і канстытуцыяналізма ў статутах ВКЛ і іншыя пытанні.

Намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Віктар Шаршун выступіў з вітальным словам. «Цяжка пераацаніць значэнне гэтага заканадаўчага акта – выданне Статута стала сведчаннем дзяржаўнасці Вяілікага княства Літоўскага. Больш чым 250-гадовая гісторыя дзеяння Статута 1588 года як паказвае глыбокую прапрацаванасць яго норм, так і з’яўляецца ўзорам дасканаласці тагачаснай нарматворчай дзейнасці», – зазначыў ён.

Таксама Віктар Шаршун звярнуў увагу, што прынцыпы, закладзеныя Статутам, успрыняты сучасным беларускім правам, што можна, напрыклад, прасачыць у дзейнасці НЦПІ. Распаўсюджванне прававой інфармацыі, дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі базуюцца на пранцыпах аднастайнага парадку распаўсюджвання актаў заканадаўства, яго падрабязнага нарматыўнага ўрэгулявання, адказнасці за неналежнае ажыццяўленне такой дзейнасці. Па сутнасці, такія прынцыпы былі закладзены ў прывілеі падканцлеру ВКЛ Льву Сапегу на выданне Статута 1588 года і трэцім раздзеле Статута.

Ён паведаміў, што НЦПІ надае значную ўвагу захаванню і папулярызацыі нацыянальнай прававой спадчыны, забеспячэнню шырокага доступу да яе з дапамогай сучасных інфармацыйных тэхналогій. Напрыклад, праз створаны супольна з Прэзідэнтскай бібліятэкай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ўнікальны банк даных «Помнікі гісторыі права Беларусі», які ўтрымлівае тэксты ўсіх статутаў ВКЛ.

Арганізатарамі навукова-практычнай канферэнцыі разам з юрыдычным факультэтам БДУ выступілі Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі, Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследванняў, ТАА «ЮрСпектр».


Вернуться в список новостей


На главнуюКарта сайтаКонтактыEnglish
 Поиск по сайту 
 Быстрый переход 
Кинофильм о НЦПИ

Подписка на Национальный реестр правовых актов

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

Правовой форум Беларуси

Детский правовой сайт

Журнал Право.by

Подписка на журнал Правобай

НЦПИ вTwitter

Видеоканал НЦПИ на YouTube

Страница Pravo,by ВКонтакте

Pravo.by in Facebook

Страница Pravo.by в Одноклассниках

Юридичесий словарь

РЦПИ Минской области

Интернет-магазин изданий правовой тематики

Акция 3+2 на 2017 год

Акция «Больше права» возвращается!

ИПС «ЭТАЛОН-СТАНДАРТ»




 Наши счетчики 

 

© Национальный центр правовой информации Республики Беларусь, 1998-2018
Адрес: Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Берсона, 1а.
тел. факс 375-17-2799909; e-mail: sales@ncpi.gov.by
Дизайн сайта основан на разработке
Pixelhead